Вікторыя Азаранка завяршыла сезон на 15-м месцы сусветнага рэйтынгу

У выніковым рэйтынгу тэнісістак, сфармаваным па завяршэнні турніру ў Катары, лідэр беларускай зборнай Вікторыя Азаранка апынулася на 15-м месцы. Яшчэ тыдзень таму яна займала 17-ы радок. Найвышэйшым рэйтынгавым паказчыкам беларускі пакуль з'яўляецца 14-я пазіцыя, якую Азаранка займала ў жніўні 2008 года. Яшчэ адна беларуска Вольга Гаварцова завяршыла сезон на 49-м месцы. Настасся Якімава — 113-я, Кацярына Дзегалевіч — 146-я, Таццяна Пучак — 180-я, Ксенія Мілеўская размясцілася на 276-м месцы, а Дар’я Кустава на 420-м.

Узначаліла сусветны рэйтынг сербка Елена Янкавіч, на другім месцы амерыканка Серэна Ўільямс, трэцім — расіянка Дынара Сафіна.

“Прэсбол”