Вікторыя Азаранка зноў атрымала траўму і знялася са спаборніцтваў
Беларуская тэнісістка Вікторыя Азаранка, якая мае ў сусветным рэйтынгу 16-е месца, датэрмінова завяршыла выступленне на турніры ў брытанскім Істбурне з прызавым фондам 600 тысяч долараў. Учора ў матчы 1/16 фінала супраць францужанкі Араван Рэзе (61-ы радок у
рэйтынгу) "пасеяная" пад пятым нумарам беларуска прайграла першы сэт -
2:6 і адмовілася ад далейшай барацьбы з-за траўмы левага калена.
Адзначым, што сёлета 18-гадовая Азаранка ўжо чацвёрты раз здымаецца са спаборніцтваў з-за траўмы. Упершыню гэта адбылося ў студзені ў Аўстраліі, пасля ў траўні на турнірах у Берліне і Рыме.
БелаПАН
Адзначым, што сёлета 18-гадовая Азаранка ўжо чацвёрты раз здымаецца са спаборніцтваў з-за траўмы. Упершыню гэта адбылося ў студзені ў Аўстраліі, пасля ў траўні на турнірах у Берліне і Рыме.
БелаПАН