Віталь Кутузаў не зможа гуляць бліжэйшыя матчы за зборную?

Нацыянальная зборная Беларусі па футболе рыхтуецца да двух адборачных матчаў чэмпіянату Еўропы. 8 кастрычніка пройдзе гульня з люксембуржцамі на іх поле (21.15 па беларускім часе). А 12 кастрычніка нашыя футбалісты сустрэнуцца з албанцамі ў сябе дома (Мінск, стадыён "Дынама", 20.30). Як адзначае "Прессбол", пад вялікім пытаннем застаецца ўдзел у будучых матчах Віталя Кутузава. У спартоўца запаліўся ахіл правай нагі, яго турбуюць болі, і пакуль ён нават не трэніруецца.