Вольга Казуліна сёння выступіць у Берліне з дакладам пра палітвязняў
Вольга Казуліна, дачка экс-кандыдата ў прэзідэнты, палітвязня Аляксандра Казуліна, выступіць сёння ў Берліне перад грамадскасцю з дакладам "Сітуацыя з палітычнымі зняволенымі ў Беларусі". Яе выступленне арганізаванае нямецкай грамадскай арганізацыяй European Exchange, якая раней аб'явіла пра свой намер сачыць за ходам выбарчай кампаніі ў Беларусі сумесна з Беларускім Хельсінкскім камітэтам і садзейнічаць у распаўсюдзе інфармацыі пра выбары, інфармуе "Хартыя-97".
Таксама на мерапрыемстве будзе прадэманстраваны дакументальны фільм праваабаронцаў Алега Воўчака і Раісы Міхайлоўскай "На перадавой праўды".
Таксама на мерапрыемстве будзе прадэманстраваны дакументальны фільм праваабаронцаў Алега Воўчака і Раісы Міхайлоўскай "На перадавой праўды".