Вядомую расійскую біятланістку Юр'еву дыскваліфікавалі на 8 гадоў за допінг

Там адзначаецца, што рашэнне па Кацярыне Юр'евай прыняў антыдопінгавы камітэт IBU. Усе вынікі расійскай біятланісткі з 23 снежня 2013 года анулююцца.

Юр'ева мае права ў бліжэйшыя тры тыдні абскардзіць гэтае рашэнне ў Спартыўным арбітражным судзе. Адзначым, што расіянцы нядаўна споўніўся 31 год. Сёлета яна заяўляла пра свае планы завяршыць спартыўную кар'еру.

Фота — ria.ru