Вядучыя беларускія банкі прафінансуюць падпіску на газеты для ветэранаў
Падпіску на дзяржаўныя перыядычныя выданні на наступны год для ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны прафінансуюць вядучыя банкі Беларусі. Пра гэта паведаміў старшыня Беларускага грамадскага аб'яднання "Фонд "Перамога — 1945 год" Аляксандр Бітус. Паводле ягоных словаў, ужо ёсць дамоўленасці з шэрагам банкаў. Цяпер рыхтуецца спіс ветэранаў, у які будзе ўключана некалькі тысяч чалавек.
Аляксандр Бітус адзначыў, што гэта не першая акцыя, якая ладзіцца пры падтрымцы беларускіх банкаў. З ініцыятывы і хадайніцтва Фонду "Перамога — 1945 год" Белзнешэканомбанк і Белпрамбудбанк матэрыяльна дапамаглі групе ветэранаў вайны ў арганізацыі лячэння і набыцці якасных медыцынскіх прэпаратаў на агульную суму каля $7 тыс.
БЕЛТА