Выбух у Вільні мог зладзіць мужчына, які помсціў педафілам за сваю дачку
Выбух 12 кастрычніка на вуліцы Барбары Радзівіл у Вільні мог арганізаваць Драсіўс Кедыс. Гэты чалавек абвешчаны ў міжнародны вышук за забойства педафіла, які выкарыстоўваў 4-гадовую дачку Кедыса. У будынку на Радзівіл, 1 размяшчаўся офіс амбудсмена па правах дзіцяці. Там Кедыс раней спрабаваў абараніць правы дачкі, але безвынікова. Трое педафілаў, пра якіх распавяла дачка Кедыса, займалі высокія дзяржаўныя пасады: адзін быў суддзём, другі — памочнікам спікера Сейма. Суддзю, як лічыць следства, і забіў Кедыс, пасля чаго ўцёк і быў абвешчаны ў міжнародны вышук.
Кедыса падазраюць і ў забойстве Віялеты, сястры ягонай сужыцелькі, якая аддала малую педафілам. Цягам году Кедыс спрабаваў зацікавіць справай паліцыю, палітыкаў і журналістаў. Але нягледзчы на выснову экспертаў, што дзяўчынка сапраўды была выкарыстоўваная сексуальна, справа не рушыла змесца, пакуль не адбыліся два забойствы і выбух.
Паводле літоўскай прэсы