Выгада Беларусі ад паніжэння мытаў на нафту складзе амаль $73,5 млн

Гэтая лічба атрымаецца, калі 1,7 мільёнаў тон нафты, абкладаемых мытам, памножыць на розніцу паміж пошлінай, якая дзейнічае з пачатку 2010 года, і тарыфам, зменшаным з 1 ліпеня. Па ацэнках экспертаў, сёлета Беларусь планавала імпартаваць з Расіі каля 8 мільёнаў тон нафты. 6,3 з іх Максва пагадзілася прадаць Беларусі без мытаў. Яшчэ 1,7 (прыкладная ацэнка ўласнай здабычы Беларуссю) нашая краіна мусіла атрымаць з экспартным мытам у 292 долары.

Такім чынам, эканамічная выгада Беларусі ад падніжэння расійскіх мытных пошлінаў на нафту складзе каля 73 мільёнаў 440 тысяч долараў. Гэтая лічба атрымаецца, калі 1,7 мільёнаў тон, абкладаемых мытам, памножыць на розніцу паміж пошлінай, якая дзейнічае з пачатку 2010 года, і тарыфам, падніжаным з 1 ліпеня, якая складае 43,2 долара.

Нагадаем, ад 1 ліпеня Расія знізіла для Беларусі экспартныя мыты на нафту да 248,8 долара да тону. Раней яны складалі 292 долара за тону.