Вынікі гонкі біятланістаў на 15 км з мас-старта: Валіулін – 20-ы, Новікаў – 29-ы
Нарвежскія біятланісты Эміль-Эгле Свендсан і Оле-Эйнар Б’ёрдален занялі адпаведна першае і другое месцы на гонцы на 15 кіламетраў з масавага старту на чэмпіянаце свету. Прычым, Свендсан абышоў Б’ёрдалена на самым фінішы. Беларус Рустам Валіулін заняў 20-е месца. Ён мае 11-ы вынік па хуткасці
на лыжні, але промахі ў стральбе не дазволілі беларусу заняць больш
высокае месца. Яшчэ адзін прадстаўнік Беларусі Сяргей Новікаў быў 29-ы.
Адзначым, што ў гонцы ўдзельнічалі 30 біятланістаў з 15 краінаў.
Адзначым, што ў гонцы ўдзельнічалі 30 біятланістаў з 15 краінаў.