Вынікі выбараў Ярмошына будзе ведаць за 6 гадзін да закрыцця ўчасткаў?

Першыя звесткі пра вынікі галасавання ў Цэнтрвыбаркам з выбарчых камісій пачеуць прыходзіць адразу пасля 23 гадзінаў 19 снежня. Але Лідзія Ярмошына сцвярджае, што яшчэ ў сярэдзіне гэтага дня будуць вядомыя “тэндэнцыя, па якой ідзе волевыяўленне выбаршчыкаў”.  Менавіта ў гэты час, кажа старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына, стануць вядомыя вынікі галасавання на закрытых участках – у шпіталях, санаторыях, у вайсковых частках. А ў 20 гадзін вечара гэтыя тэндэнцыя сябры ЦВК агучаць журналісты.

Лідзія Ярмошына: “Там падлік галасоў пачынаецца тады, калі прагаласаваў апошні выбаршчык, уключаны ў спіс. Дзесці ў сярэдзіне дня ў дзень выбараў. Гэтыя лічбы не будуць агучвацца да 20 гадзін, але ў 20 гадзін мы іх агучым. Прынамсі, сродкам масавай інфармацыі стане зразумела тэндэнцыя, па якой ідзе волевыяўленне выбаршчыкаў”.