Выставілі абвінавачванне хлопцам, якіх падазраюць у вандалізме ў Курапатах

Абвінавачванне ў злосным хуліганстве выстаўленае дваім мінчукам, якіх падазраюць у знішчэнні памятных крыжоў у Курапатах. Нагадаем, яны былі затрыманыя актывістамі ў лістападзе мінулага года і перададзеныя ў міліцыю.  Максімальным пакараннем для гэтых маладых людзей можа быць пазбаўленне волі на тэрмін ад аднаго да шасці гадоў. БелаПАН адзначае, што ўпершыню за шмат гадоў следства выставіла абвінавачванне канкрэтным асобам, якія падазраюцца ў вандалізму ў месцы масавых пахаванняў ахвяраў бальшавіцкага тэрору.