Выяўлены нелегальны канал пастаўкі аўтамабіляў з Беларусі ў Расію

Аўтамабілі з Беларусі нелегальна ўвозіліся на тэрыторыю Расіі. Пракуратура Архангельскай вобласці выявіла канал пастаўкі з беларускай тэрыторыі легкавікоў замежнай вытворчасці без іх мытнага афармлення і ўплаты мытных плацяжоў.
Паведамляецца, што ў расійскім горадзе Котлас быў затрыманы аўтамабіль «Опель Аскона» з беларускім рэгістрацыйным нумарам, якім кіраваў грамадзянін Расіі. Ён паведаміў праваахоўнікам, што машыну для яго нелегальна прыгнаў беларус яшчэ ў 2005 годзе.

Афармляць аўтамабіль у адпаведнасці з патрабаваннямі заканадаўства расіянін не захацеў, а пасля ад транспартнага сродку адмовіўся. «Опель Аскона» з Беларусі стаў уласнасцю расійскай дзяржавы.

СеверИнфо