Выйшаў на волю Мікалай Разумаў, арганізатар масавага страйку рабочых у Оршы
На волю выйшаў Мікалай Разумаў — колішні лідэр рабочага руху ў Оршы. 20 гадоў таму ён арганізаваў масавы страйк і вывеў аршанскіх рабочых на рэйкі з патрабаваннем глабальных эканамічных рэформаў у дзяржаве. Як паведамляе Радыё Свабода, Разумаў адбываў пакаранне за публічную заяву пра дачыненне Аляксандра Лукашэнкі да забойства Віктара Ганчара і астатніх зніклых палітыкаў. Яго асудзілі на тры гады "хіміі" яшчэ ў 2006-м годзе, але ў спецустанову скіравалі толькі ў лістападзе 2010-га. Цяпер жа Мікалай Разумаў вызвалены, бо "скончыўся тэрмін даўнасці выканання прысуду".