Вызначаны парадак выступлення кандыдатаў у дэпутаты ў дзяржаўных СМІ
На пасяджэнні 31 ліпеня Цэнтрвыбаркам прыняў пастанову аб парадку выступлення кандыдатаў у дэпутаты ў дзяржаўных СМІ. Як паведаміў сакратар Цэнтрвыбаркама Мікалай Лазавік, кандыдат у дэпутаты мае права апублікаваць сваю перадвыбарную праграму ў адной з наступных газет: "Звязда", "Народная газета", "Рэспублiка", "Белорусская нива". Акрамя таго, замест гэтых выданняў праграма можа быць апублікавана ў абласной або раённай газеце, якія выходзяць на тэрыторыі выбарчай акругі кандыдата.
Па аб'ёме публікацыя не павінна перавышаць 4 тысячы знакаў з прабеламі. Тэкст перадвыбарнай праграмы неабходна падаць у рэдакцыю не пазней за 7 верасня. Кандыдатам у дэпутаты таксама даецца права выступіць на радыё і тэлебачанні. Кандыдатам, зарэгістраваным у акругах Мінска і Мінскай вобласці, эфірны час будзе даваць радыёстанцыя "Сталіца", астатнім — абласныя радыёкампаніі.
Тэлевізійныя выступленні кандыдатаў з Мінска будзе трансляваць тэлеканал "Лад", кандыдатаў з Мінскай вобласці — тэлеканал СТВ, астатніх кандыдатаў — абласныя тэлерадыёкампаніі. Выступленні па радыё і тэлебачанні будуць транслявацца ў запісе: па радыё — з 18 да 19 гадзін, па тэлебачанні — з 17.30 да 18.30.
Выступленне аднаго кандыдата не павінна перавышаць 5 хвілін. Тэлерадыёкампаніі абавязаны не толькі зрабіць запіс і трансляцыю перадвыбарных выступленняў кандыдатаў, але і інфармаваць гледачоў і слухачоў аб іх загадзя з указаннем нумароў акруг.
БелаПАН