Вызвалены з Жодзінскага ізалятара: "Былі думкі, як у псіхушцы"
Па словах Сяргея Родчанкава, з усімі асуджанымі размаўлялі супрацоўнікі
КДБ, а ў ізалятар трапілі нават сябры ўчастковых камісій ад "Белай
Русі". Мінскі гарадскі суд разгледзеў апеляцыю Сяргея Родчанкава, прыняў доказы, што ён нават нагой не стаяў на Плошчы, і пастанавіў выпусціць хлопца з ізалятара. Увечары 19 снежня яго проста выцягнулі з машыны, пабіўшы правае пасажырскае шкло. Маці Сяргея, якая кіравала машынай, саму ледзь не пабілі – заступіліся мінакі.
Сёння Сяргея адпусцілі з жодзінскага ізалятара, ён адсядзеў 10 сутак замест 12.
Еўрарадыё: Якія адчуванні пасля вызвалення?
Сяргей Родчанкаў: Як быццам прайшло год ці паўтара. Адчуваецца свежасць на волі, шмат што хочацца зрабіць, але перш за ўсё паспаць, паесці. А пасля – сачыць, што адбываецца ў краіне. Калі сядзеў у камеры, адчуванне, як у псіхушцы, сны такія нездаровыя, не разумееш, колькі зараз часу, які дзень. Толькі недзе 23-га снежня мне палепшала. Жахліва балела галава, бо мне дубінкай выцялі. Але пагэтуль у шокавым стане, шмат дэталяў не помню.
Еўрарадыё: Якія ўмовы, колькі людзей у камеры?
Сяргей Родчанкаў: Са мной былі яшчэ 7 чалавек, з усімі пазнаёміўся, шмат цікавых людзей. Шмат людзей, як і я, не мелі ўвогуле дачынення да акцыі. Былі людзі, якія проста ішлі з працы, іх узялі і прысудзілі 10 сутак. Нехта выходзіў з Макдональдса, а іх забіралі. Былі два сябры участковых камісій. Адзін расказваў, як пасля працы ў камісіі ішоў у штаб "Белай Русі".
Вельмі спачуваю людзям, бо чуў, што і цяжарную жанчыну ўзялі і інвалідаў. Вельмі страшна, што адбываецца...
У ізалятары дазволілі памыцца двойчы, перад прыездам супрацоўнікаў КДБ. Яны задавалі пытанні: што, як, дзе былі. Выклікалі кожнага ў асобны пакой. Глядзелі, як я вяду сябе, як адказваю на пытанні. Былі і правакацыйныя пытанні: ды ладна, я табе не веру! Я кажу, ну не верце, што я магу зрабіць... Пасля ноччу мы чулі, як з камер выводзілі людзей. Казалі: збірайце рэчы, і выводзілі іх.
Еўрарадыё: У СМІ трапіла інфармацыя, што ў ізалятары на Акрэсціна білі людзей, асабліва тых, хто размаўляў па-беларуску...
Сяргей Родчанкаў: Не білі, але некаторыя здзекаваліся маральна. Калі нас прывезлі ў ізалятар позна ноччу, запісалі, завялі ў камеру. Мы прасілі туалетную паперу, таблеткі, але яны не адказвалі на нашы пытанні, маўчалі. Адчувалася, што яны самі былі ў шоку, не ведалі, што рабіць. Мы спадзяваліся, што перададуць ежу, але сказалі, што забаронена.
Увечары і раніцай пыталі, ці ёсць пытанні. Сказалі, што можна напісаць ліст, калі ласка. Але як я даведаўся, мой ліст не дайоў.
Еўрарадыё: Што адбывалася ноччу з 19 на 20-га снежня?
Сяргей Родчанкаў: Мяне прывялі ў Ленінскі РАУС, нам нічога не зачытвалі. На нашы пытанні міліцэйскі афіцэр толькі ўсміхаўся, нічога не хацеў адказваць. Жанчына вельмі прасілася ў туалет, ёй усё казалі: праз 15 хвілін, праз 15 хвілін... Я бачыў хлапцоў з пабітымі насамі, у іх цякла кроў. У мяне таксама была траўма, кроў. Я прасіў хуткую дапамогу, адказвалі: яна едзе, едзе. У выніку я так і не дачакаўся.
Пазней падыходзіў міліцыянт, браў з сабой двух амапаўцаў, браў затрыманага. І пачыналі складаць пратакол. Амапаўцы глядзелі, пісалі як выглядае чалавек, крычаў тое-сёе. Я кажу: я там не быў, я быў на вакзале, гэта пацвярджаюць відэакамеры. Ніхто не слухаў і не разбіраўся: пішы-падпісвай, цябе раніцай адпусцяць. Я пачаў пісаць у пратаколе, з чым я нязгодны. Ён мне: давай хутчэй, не зацягвай час.
Перад судом 20 снежня мне адвакат сказала, што будзе ў якасці сведкі мая маці. Я думаў, што калі ёсць прававая абарона, маці як сведка, то спрацуе закон, і мяне адпусцяць, максімум дадуць штраф. Але яны пісалі, што хацелі. Я кажу: я быў там і сям, а яны пісалі, хоць нават час не супадаў, і дваіх амапаўцаў не было. Тады сказалі: 12 сутак, і стала вельмі крыўдна за ўсё...
Фота: Сяргей Родчанкаў насупраць жодзінскага ізалятара
Глядзі таксама:
Маці памылкова асуджанага хлопца шукае праўду ў Адміністрацыі
"Пабілі шкло ў машыне, выцягнулі сына і жонку, намагаліся яе збіць"
Апеляцыйны суд датэрмінова вызваліў аднаго з асуджаных за акцыю 19 снежня
За "плошчу" судзяць нават выпадковых мінакоў