World of Tanks стала адной з самых прыбытковых онлайн-гульняў у свеце

Як інфармуе РБК, яна заняла чацвёртае месца сярод усіх онлайн-гульняў у свеце, якія працуюць па мадэлі free-to-play (карыстальнікі запампоўваюць гульню бясплатна, але плацяць за розныя артэфакты ўнутры гульні).



Гульня беларускіх распрацоўшчыкаў абагнала па выручцы такіх гігантаў, як World of Warcraft ад Activision / Blizzard (213 мільёнаў долараў), StarWars: The Old Republic (139 мільёнаў долараў) і Counter Strike Online (121 мільёнаў долараў). Наперадзе апынуліся толькі шутэр CrossFire, стратэгія League of Legends, а таксама Dungeon Fighter Online.



Wargaming была заснавана ў 1998 годзе. Лічыцца, што яе асноўны офіс знаходзіцца на Кіпры Але пераважна кампанія працуе ў Беларусі, Расіі, Украіне і ЗША.