Зяленскі застаецца ў Кіеве: зводка баявых дзеянняў ва Украіне

Шматпавярховік ў Кіеве пасля абстрэлу / @uniannet
Шматпавярховік ў Кіеве пасля абстрэлу / @uniannet

У Кіеве усю ноч гучала страляніна. Сур'ёзныя баі ішлі на подступах. Пра тое, што адбывалася ў 30 км ад украінскай сталіцы ў горадзе Васількова распавядала ноччу мэр гэтага горада Наталля Баласіновіч. Па яе словах, было "сапраўды вельмі горача".

"Увесь час працягваюцца абстрэлы ракетамі. Высадзілася ва ўсёй суполцы на палях шмат дэсанту, які цяпер вядзе зацятыя баі з байцамі нашай 40-й брыгады", — распавяла Баласіновіч.

У раёне Васількова сілы СПА Украіны збілі расійскі Іл-76 з дэсантам. Пра гэта паведаміў на сваёй старонцы ў Facebook галоўнакамандуючы УС Украіны Валерый Залужны.

Баі ішлі і ў іншых рэгіёнах краіны. Паветраныя трывогі гэтай ноччу і раніцай гучалі ў Львове, Роўна, Луцку, Вінніцы, Херсоне, Чаркасах, Умані, Харкаве.

Reuters паведамляе аб вялікай колькасці ваеннай тэхнікі на тэрыторыі Беларусі ля мяжы з Украінай. На спадарожнікавых здымках, зробленых 25 лютага, журналісты агенцтва налічылі каля 150 транспартных верталётаў.

Зеленский остается в Киеве: сводка боевых действий в Украине
Верталёты на беларускай тэрыторыі ля мяжы з Украінай / reuters.com

Вынікі ночы падвёў на брыфінгу дарадца кіраўніка Офіса прэзідэнта Міхаіл Падаляк. Ён сказаў, што "Украіна не проста выстаяла, Украіна перамагае". Паводле яго слоў, армія разам з Нацпаліцыяй цалкам кантралююць сітуацыю на ўсёй тэрыторыі краіны.

Сур'ёзныя баявыя дзеянні ідуць у Херсоне, Мікалаеве і Адэсе. "Гэты кірунак лічыцца прыярытэтным для РФ. Але акупантам там замацавацца не ўдалося", —  сказаў Падаляк.

Была спроба сцягнуць максімальную колькасць тэхнікі да Кіева, каб знішчыць кіраўніцтва краіны. Але "на дадзены момант у Кіеве і ваколіцах сітуацыя кантралюемая".

Падаляк таксама падкрэсліў, што па стане на 7 раніцы 26 лютага "ніякай тактычнай перавагі узброеныя сілы РФ не атрымалі".

"Я тут"

Напярэдадні вечарам стала з'яўляцца інфармацыя, што кіраўніцтва ЗША прапанавала Уладзіміру Зяленскаму дапамогу ў эвакуацыі з Украіны. Раніцай украінскі прэзідэнт апублікаваў відэа, якое запісаў на вуліцы Кіева. Ён папрасіў не верыць фэйкам —  напрыклад пра тое, што ён нібыта заклікаў скласці зброю.

"Я тут, і ніякую зброю мы не складзем. Мы будзем абараняць нашу краіну, таму што наша зброя — гэта наша праўда. А наша праўда ў тым, што гэта наша зямля,наша краіна, нашы дзеці. І ўсё гэта мы будзем абараняць. Вось і ўсё!" —  сказаў Зяленскі.

"Жыццё пад абстрэламі"

У вялікіх гарадах людзі хаваюцца ад абстрэлаў у метро. Адміністрацыя Кіева звярнулася да жыхароў з просьбай не выходзіць з хованак. Калі хтосьці вырашыў застацца ў кватэры, яму раяць схавацца ў ваннай і прыкрыцца чым-небудзь ад абломкаў і куль.

З'явіліся новыя кадры жылых дамоў, у якія трапілі ракеты або абломкі ракет.

У кіеўскім метро мінулай ноччу нарадзілася дзяўчынка. Яе назвалі Мія.

Зеленский остается в Киеве: сводка боевых действий в Украине
Дзяўчынка Міа нарадзілася ў метро, дзе людзі хаваюцца ад абстрэлаў / @uniannet

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.