Як аказваць інтэрнэт-паслугі тым, хто мае дзяржаўныя сакрэты

Аператыўна-аналітычны цэнтр пры Адміністрацыі прэзідэнта вызначыў пастаўшчыкоў інтэрнэт-паслуг, якія будуць  абслугоўваць дзяржаўныя органы і арганізацыі, што выкарыстоўваюць у сваёй дзейнасці дзяржаўныя сакрэты, піша БелаПАН. ААЦ складае пералік пастаўшчыкоў такіх інтэрнэт-паслуг і ўносіць яго на ўзгадненне прэзідэнту. Абраныя правайдары даюць доступ дзяржорганам да сетак агульнага карыстання па абароненых каналах сувязі.

Пры аказанні інтэрнэт-паслуг такі пастаўшчык павінен мець абсталяванне, якое знаходзіцца на тэрыторыі краіны. Ён абавязаны перадаваць у ААЦ звесткі пра  крытычныя падзеі бяспекі інфармацыйных сістэм, а таксама выкарыстоўваць сістэму абмену электроннай поштай з магчымасцю блакавання непажаданай інфармацыі. Да інтэрнэт-пастаўшчыка ставіцца ўмова  вызначыць і пісьмова ўзгадняць з ААЦ палітыку бяспекі інтэрнэт-сайтаў.