Як ліквідавалі прарыў часовага шлюза ў Пастаўскім раёне (фота)


На вадасховішчы ў раёне вёскі Алешына пад ціскам вады адбыўся прарыў часовага шлюза — яго задзейнічалі на час правядзення рамонту пастаяннага шлюза. У выніку ўзровень вады ў рэчцы Заражанка павысіўся на 1 метр і з'явілася пагроза падтаплення жылога дома ў пасёлку Варапаева.



Як паведамляе прэс-служба МНС, ліквідацыя наступстваў аварыі адбывалася каля 2 гадзінаў. Для аднаўлення шлюза і спынення патраплення вады ў рэчку былі ўстаноўленыя жалезабетонныя пліты.



Эвакуацыі людзей выратавальнікі не праводзілі, але падрыхтавалі для гэтага грузавы аўтамабіль. Пра здарэнне было праінфармаванае кіраўніцтва Пастаўскага раёна.

Фота — mchs.gov.by