Янукевіч: З'язджаць з сядзібы мы ў любым выпадку не збіраемся
Партыя БНФ рыхтуе скаргу ў суд на ЖРЭА Савецкага раёна і Мінгарвыканкам. Пра гэта ў жывым эфіры Еўрарадыё паведаміў старшыня партыі Аляксей Янукевіч.
Паводле яго слоў, фронтаўцы будуць аспрэчваць рашэнне ЖРЭА і Мінгарвыканкама наконт таго, што БНФ згубіла права працягу арэнды памяшкання, у якім знаходзіцца з пачатку 1990-х гадоў. "Мы лічым, што гэтым парушаны закон", — кажа Янукевіч, — З'язджаць з сядзібы мы ў любым выпадку самі не збіраемся".
Нагадаем, тэрмін арэнды сканчаецца ў красавіку. Дарэчы, Партыя БНФ ужо цяпер праглядае памяшканні, у якія магла б пераехаць у выпадку высялення з Машэрава, 8.