Японцы стварылі робата, які дазволіць бязногім хадзіць не хістаючыся

Японцы паказалі свету робата, які дапаможа людзям з парушэннямі апорна-рухальнага апарату, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Робат-ногі аснашчаны 12 суставамі, дзякуючы чаму ён рухаецца плаўна і ўстойліва. Кіраванне ажыццяўляецца з дапамогай спецыяльных кнопак. Можна выбраць не толькі хуткасць і напрамак руху, але і шырыню кроку. Для стварэння робата спатрэбілася 10 гадоў. Самым складаным, гавораць распрацоўшчыкі, было стварыць механізм, які дазваляў бы чалавеку ісці не хістаючыся.