Яраслаў Раманчук рэгіструе ініцыятыўную групу ў 1500 чалавек
Прэтэндэнт ад АГП Яраслаў Раманчук занёс у Цэнтравыбаркам спіс сваёй ініцыятыўнай групы. У яе ўвайшло 1500 чалавек. Выбарчы штаб Раманчука ўзначаліў яшчэ адзін намеснік старшыні Аб'яднанай грамадзянскай партыі - Леў Марголін.
У панядзелак 27 верасня ў 14 гадзін адбудзецца паседжанне ЦВК. На ім будзе прынятае рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі ініцыятыўных груп, пададзеных у Цэнтравыбаркам 23 верасня.
У панядзелак 27 верасня ў 14 гадзін адбудзецца паседжанне ЦВК. На ім будзе прынятае рашэнне аб рэгістрацыі ці нерэгістрацыі ініцыятыўных груп, пададзеных у Цэнтравыбаркам 23 верасня.