Яраслаў Раманчук: Сідорскі быў “эканамічным” сакратаром пры прэзідэнце
Прэм’ер-міністра Беларусі Сяргея Сідорскага (на здымку) праз некалькі дзён адправяць у адстаўку. Пра гэта 21 ліпеня паведаміла маскоўская газета “Коммерсантъ”, якая не раскрывае крыніцы сваёй інфармацыі. Магчымым пераемнікам Сідорскага называецца міністр унутраных справаў Уладзімір Навумаў. Для “Еўрарадыё” сітуацыю каментуе вядомы беларускі эканаміст Яраслаў Раманчук. “Еўрарадыё”: Ці можна давяраць інфармацыі пра хуткую адстаўку Сідорскага?
Я. Раманчук: Справа не ў веры ці не веры. Справа ў тым, што гэта значыць і ці гэта рэалістычна? На мой погляд, Сідорскага можна было зняць ужо на наступны дзень пасля яго прызначэння (С. Сідорскі быў прызначаны на пасаду прэм’ера ў 2003 г. — ЕРБ), бо гэты чалавек не нёс нейкага творчага падыходу.
Не быў ён канцэптуалістам, які патрэбен для таго, каб адаптаваць нашу гаспадарку да тых выклікаў, праблемаў, якія былі. Ён жа фактычна выконваў функцыю “эканамічнага” сакратара пры адміністрацыі прэзідэнта. Ён не прэтэндаваў ні на якія зоркі. Ён амбіцыйны, але з пункту гледжання макраэканамічных падыходаў гэта проста статыст.
І калі статыст пачаў не спраўляцца з тымі задачамі, якія на яго фармальна ўсклалі (гэта і газа-нафтавыя перамовы, адаптацыя да знешняга шоку плацёжнага баланса, прыцягненне інвестыцыяў), яго гаспадар вырашыў, што Сідорскага трэба змяніць, каб іншага статыста паставіць.
Пакуль сістэма ўлады не зменіцца і там, “наверсе”, не будзе тэхнакратычны ўрад, я думаю, што пасада прэм’ер-міністра не мае ніякага значэння.
“Еўрарадыё”: Але чаму Лукашэнка можа памяняць прэм'ера менавіта зараз?
Я. Раманчук: Падставы для адстаўкі ёсць. Тым больш, што Сідорскі не выканаў ніводнай задачы, якія ставілася перад ім на гэтыя паўгода.
Відавочнае падзенне тэмпаў росту гаспадаркі, пагаршэнне працы прамысловасці і сельскай гаспадаркі, пагаршэнне фінансавага стану прадпрыемстваў, няма прасвету ў тым, як дамаўляцца з Расіяй, няма бачання таго, якімі павінны быць стасункі з Еўропай, з замежнымі інвестарамі.
Прычым, каб Сідорскі яшчэ казаў публічна, што ў яго не хапае паўнамоцтваў... Таму што рэальна ён пастаўлены ў сітуацыю, калі не ён прымае рашэнні, а фармальна за іх адказнасць нясе.
Таму, калі Сідорскі зараз сыйдзе, нічога ў Беларусі не зменіцца, не будзе нейкага перадзелу ўлады. Ад таго, што ў фірме замест аднаго менеджэра сярэдняга звяна ставяць другога, кіраўніцтва кампаніі і сама кампанія не пачынае працаваць горш альбо лепш.
“Еўрарадыё”: Хто можа стаць наступным кіраўніком ураду? “Коммерсантъ” называе генерала Навумава...
Я. Раманчук: Гэта залежыць ад таго, як спадар Лукашэнка бачыць сітуацыю ў Беларусі. Калі ён бачыць яе больш крытычна за тыя лічбы, якія нам дае Міністэрства статыстыкі, то тут, безумоўна, не патрэбен чалавек з наганам, альбо чалавек у форме.
Тут патрэбен чалавек, які больш-менш зарэкамендаваў сябе, чалавек, які можа абапірацца на прафесіяналаў. Я думаю, што калі будзе прэм’ер з гэтага функцыянальнага бачання, дык ім можа стаць толькі Пётр Пракаповіч.
Калі яго ставілі на пасаду кіраўніка Нацбанку, таксама былі думкі, што ён пачне інфляцыю. Але Пракаповіч пачаў слухаць сваіх намеснікаў і дасягнуў нейкіх пазітыўных вынікаў.
Калі ж Лукашэнка будзе старацца “закруціць гайкі” і зробіць цішком “наменклатурную прыхватызацыю”, я думаю, тады спатрэбіцца Навумаў, “чалавек у форме”.
Гэта будзе азначаць, што будзе спроба яшчэ раз нейкім чынам уліць новую энергетыку ў сацыялістычную планавую эканоміку. І спадар Навумаў, і іншыя сілавікі — гэта людзі, якія выконваюць загады, а не могуць нешта тварыць і даваць нейкія ідэі.
На сённяшні дзень у Лукашэнкі хапае жаўнераў, а вось палкаводцаў, тых людзей, якія могуць думаць, інтэлектуалаў, экспертаў, мала. Гэта відаць у гэтых чутках, кадравых перастаноўках, “пасадках”.
Назіраецца магутны кадравы, інтэлектуальны голад, Ён, па сутнасці, і прывядзе сістэму да крызіса.
Фота - Photo.ByMedia.net