Ярмошына: "Беспрацоўны кандыдат і прэзідэнт не могуць быць у роўных умовах!"
Экспертную ацэнку заявам Сяргея Калякіна і Галіны Сямдзянавай даў Вадзім Іпатаў, намеснік старшыні ЦВК. На яго думку, Аляксандр Лукашэнка не парушаў Выбарчага кодэксу, бо не прыцягваў асобаў, якія знаходзяцца ў падначаленні ці іншай службовай залежнасці, для ажыццяўлення ў працоўны час дзейнасці, што спрыяе вылучэнню і (ці) абранню кандыдата. "Падчас самога мерапрыемства давераныя асобы Аляксандра Лукашэнкі не займаліся агітацыйнай дзейнасцю", — заўважыў Вадзім Іпатаў.
Таццяна Процька, якая ў ЦВК прадстаўляе Ўладзіміра Някляева, звярнула ўвагу ЦВК на тое, што падчас сустрэчы з даверанымі асобамі Аляксандр Лукашэнка парушыў яшчэ адзін пункт артыкула 73 выбарчага кодэксу. Згодна з ім, недапушчальнае выкарыстанне памяшканняў, якія займаюцца дзяржаўнымі органамі, арганізацыямі, для ажыццяўлення дзейнасці, што спрыяе вылучэнню і (ці) абранню кандыдата, калі іншыя кандыдаты не могуць карыстацца гэтымі памяшканнямі на аналагічных умовах.
"Беспрацоўны кандыдат і прэзідэнт не могуць быць у роўных умовах!" — адказала на гэтую заўвагу старшыня Цэнтрвыбаркама Лідзія Ярмошына.
Абмеркаванне заяваў Сяргея Калякіна і Галіны Сямдзянавай працягваецца.