“Юнацтва” сёння будзе змагацца з “Рэд Булам” за Кантынентальны кубак
Уладальнік Кантынентальнага хакейнага кубка вызначыцца ў матчы паміж мінскім “Юнацтвам” і “Рэд Булам” з Зальцбургу.
Сустрэча пачнецца сёння а 19.00 у “Мінск-Арэне”.
У суботу ў другім туры суперфінала гэтага турніра “Юнацтва” выйграла ў французскага “Руана” — 4:2, а “Рэд Бул” — у дацкага “Зэндэруске” — 3:2. Абедзве каманды, якія будуць гуляць сёння ў Мінску, маюць па 6 ачкоў, паведамляе БелаПАН.
“Рэд Бул” з’яўляецца ўладальнікам Кантынентальнага кубка. На леташнім турніры ва французскім Грэноблі аўстрыйцы выйгралі ў “Юнацтва” з лікам 5:3.