З 1 ліпеня міліцыянты маюць толькі 7 хвілін, каб прыбыць па заяве грамадзян
Прыбыццё нарадаў беларускай міліцыі па заяве грамадзян з 1 ліпеня складзе 7 хвілін. Пра гэта заявіў намеснік начальніка галоўнага ўпраўлення міліцыі грамадскай бяспекі і спецыяльнай міліцыі МУС Мікалай Дрозд. Паводле яго словаў, цяпер гэтая норма складае 10 хвілін. Новаўвядзенне накіраванае на павышэнне абароненасці насельніцтва, а таксама мусіць садзейнічаць павышэнню даверу людзей да міліцыянтаў, інфармуе БЕЛТА.