З 1 жніўня ў Мінску абмяжоўваецца рух транспарту па вуліцы Кірава

У сувязі з правядзеннем капітальнага рамонту праезнай часткі вуліцы Кірава ў Мінску абмяжоўваецца рух транспарту. Пра гэта паведамілі ва ўпраўленні Дзяржаўтаінспекцыі сталіцы. У прыватнасці, з 1 жніўня па 7 верасня забараняецца спыненне транспарту на вуліцы Кірава на ўчастку ад вуліцы Свярдлова да вуліцы Энгельса.

Ва УДАІ таксама паведамілі, што абмяжоўваецца рух транспарту на вуліцы Казлова на ўчастку ад вуліцы Батанічнай да праспекта Незалежнасці.

БелаПАН