З баранавіцкай сям'і невядомыя ў масках "выбівалі" грошы арматурным жалезам
Арматурным жалезам "выбівалі" грошы ў баранавіцкай сям’і трое невядомых у масках. Уварваўшыся ў кватэру, бандыты пачалі патрабаваць грошы ў двух братоў і іх сужыцелек, а таксама ў маці аднае з кабет. Яны пагражалі і ламалі ўсё ў кватэры жалезнымі дручкамі. У кватэру зламыснікі патрапілі, дачакаўшыся, пакуль адзін з братоў выйдзе на лесвічную пляцоўку. Бандыты, відаць, даведаліся, што нядаўна адна з жанчын прадала сваю трохпакаёўку. Грошы сям’я часткова паспела патраціць, аднак 3 тыс. долараў бандытам усё ж дасталіся. Пакуль налётчыкаў не злавілі.