З Беларусі ад пачатку года дэпартавана больш за 700 замежнікаў
Супрацоўнікі міліцыі ў гэтым годзе распачалі больш за 80 крымінальных спраў за парушэнне міграцыйнага заканадаўства. За 4 месяцы 2008 года да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне міграцыйнага заканадаўства было прыцягнута 5440 замежнікаў. На 744 чалавек, якія груба парушылі правілы знаходжання ў Беларусі, былі вынесеныя пастановы аб дэпартацыі, з іх 292 чалавекі выправаджаныя з краіны пад канвоем.
Больш за 700 замежных грамадзян за першыя 4 месяцы гэтага года ўключаныя ў спіс асоб, уезд якіх на тэрыторыю Беларусі забаронены або непажаданы.
АФН
Больш за 700 замежных грамадзян за першыя 4 месяцы гэтага года ўключаныя ў спіс асоб, уезд якіх на тэрыторыю Беларусі забаронены або непажаданы.
АФН