З Бярозаўскай бальніцы ўцякала 28-гадовая цяжарная жанчына

28-гадовая цяжарная жанчына ўцякала з бальніцы ў Бярозе. Жыхарку вёскі Панасавічы прывезлі ў прыёмны пакой з дыягназам "алкагольнае атручванне".  Аднак жанчына, якая знаходзіцца на 30-м тыдні цяжарнасці, ад шпіталізацыі рашуча адмовілася. З вялікай цяжкасцю яе ўдалося спыніць супрацоўнікам бальніцы. Цяпер жанчына знаходзіцца ў гінекалагічным аддзяленні раённай бальніцы.

Як адзначае газета "Вечерний Брест", магчымасцяў для ўжыцця алкаголю ў яе цяпер няшмат.