З пачатку зімы з Мінска вывезлі каля 900 тысяч кубаметраў снегу

А на дарогах у асобныя моманты працуе да 900 адзінак тэхнікі. У сталічным “Горрэмаўтадоры” адзначаюць, што пачатак зімы быў самым снежным за апошнія 50 год.  Летась за ўсю зіму са сталіцы вывезлі крыху больш за 1 мільён кубаметраў снегу.

Вывезены снег выгружаюць на 12 адмысловых пляцовак, распавёў Еўрарадыё начальнік цэнтральнай дыспечарскай службы “Горрэмаўтадор” Анатоль Жамоздзік. Па яго словах, нягледзячы на невялікі недахоп людзей, са снегам удаецца спраўляцца.

Жамоздзік: "Ёсць недахоп людзей, якія працуюць на чыстцы з рыдлёўкамі, але збольшага штат укамплектаваны. Тэхнікі ў асноўным хапае, нашыя прадпрыемствы ўкамплектаваныя".