З Расіі дэпартавалі беларуса, у якога выявілі ВІЧ-інфекцыю

Грамадзяніна Беларусі дэпартавалі з Расіі. У яго была выяўленая ВІЧ-інфекцыя, паведамляе тэлерадыёкампанія "Липецкое время". Беларус прыехаў у расійскі горад Ліпецк, верагодна, у пошуках працы. Ліпецкія лекары сцвярджаюць, што яго дэпартацыя адпавядае расійскаму заканадаўству. Яна праведзеная не толькі ў мэтах самаабароны, але і з фінансавых меркаванняў, бо на лячэнне аднаго чалавека з ВІЧ-інфекцыяй патрабуецца амаль 8 тысяч долараў на год.