З сённяшняга дня кошты на паслугі хімчыстак і цырульняў стануць свабоднымі
Кошты на паслугі пральняў, хімчыстак, цырульняў з 1 ліпеня будуць фармавацца свабодна.
Гэтыя віды паслуг выключаныя з пераліку сацыяльна значных тавараў і лекавых сродкаў, кошты на якія рэгулююцца Міністэрствам эканомікі, аблвыканкамамі і гарвыканкамам.
Акрамя таго, дадаткова з рэгуляваных тавараў выключаныя некаторыя віды малака і хлебабулачных вырабаў.
Як растлумачылі ў Мінэканомікі, выключэнне гэтых тавараў і паслуг з пераліку рэгулюемых абумоўлена тым, што ў Беларусі па іх ужо склалася пэўная кан'юнктура коштаў, перадае БЕЛТА.