З-за пагрозы выбуху адбылася эвакуацыя на польска-беларускай мяжы
На памежным пераходзе ў Тэрэспалі ў аўторак быў спынены рух.
Як паведамляюць мясцовыя СМІ, у адным з аўтамабіляў польскія мытнікі выявілі падазроны груз. Інцыдэнт не звязаны з сённяшняй хваляй паведамленняў пра закладзеныя бомбы ў розных гарадах Польшчы.
Вядома, што падазроны аўтамабіль заехаў у Польшчу з Беларусі. Кіраваў ім польскі грамадзянін.
Польскія мытнікі шукалі кантрабандныя цыгарэты. Падчас дагляду аўтамабіля ў бензабаку быў выяўлены электрамагніт. Кіроўца сказаў, што не ведае, адкуль ён там з'явіўся. Пасля гэтага правялі эвакуацыю.
Службовы сабака не знайшоў у аўтамабілі выбухоўкі. На месца здарэння выклікалі піратэхнікаў, але і яны не знайшлі нічога падазронага.
Фота — dziennikwschodni.pl