З-за туману ў Нацыянальным аэрапорце "Мінск" затрымоўваюцца рэйсы
Моцны туман прывёў да затрымкі рэйсаў у Нацыянальным аэрапорту "Мінск". Як паведамляе БЕЛТА, затрыманыя рэйсы авіякампаніі "Белавія" ў Мінск з Бейрута, Тэгерана, Батумі, Масквы. Ёсць затрымкі і на вылет з Мінску. Так, рэйс у Стакгольм адкладзены з 11.05 да 12.30. Сецыялісты аэрапорта не выключылі, што неўзабаве у графіку руху самалётаў могуць з'явіцца і іншыя змены.
У аэрапорце "Мінск-1" кажуць, што туман пакуль не ўнёс зменаў у графік руху самалётаў.
У аэрапорце "Мінск-1" кажуць, што туман пакуль не ўнёс зменаў у графік руху самалётаў.