З-за вучэнняў у Баранавічах аўтамабілі і людзей выдалілі з вуліцы
Амаль на суткі былі выбітыя з прывычнага ладу жыцця жыхары Баранавічаў. Ужо з вечара напярэдадні прыбыцця кіраўніка Беларусі і прэзідэнта Расіі міліцыянты забаранілі паркавацца на вуліцы Савецкай і блізкага праспекта. «Будзе ехаць афіцыйная дэлегацыя» – тлумачылі міліцыянты. Па кватэрах, вокны якіх выходзяць на Савецкую, хадзілі невядомыя ў цывільным, і нават не прадстаўляючыся, камандавалі «Закройте окна!»
Уначы ў горадзе працавалі эвакуатары, вызваляючы тэрыторыю вакол вуліцы Савецкай ад прыпаркаваных машын. Ад раніцы 29 верасня спыняцца на Савецкай забаранілі і мінакам. Спецслужбоўцы падыходзілі да людзей і патрабавалі сысці з вуліцы. Пажылую жанчыну міліцыянты перавялі праз вуліцу, штурхаючы ў каршэнь, каб ішла хутчэй. З-за прыезду Мядзведзева і Лукашэнкі людзям цяжка было патрапіць у патрэбныя месцы: горад быў перакрыты. Бліжэй да абеду былі чутны выбухі: ці то працавала артылерыя, ці то разганялі хмары, бо з раніцы ішоў дождж.