З-за забароны на продаж піва ў шапіках вытворцы страцілі да 30% збыту

Ад забароны на продаж піва ў шапіках на прыпынках грамадскага транспарту беларуская піўная прамысловасць страціла да 30% збыту. Такую лічбу назваў 9 лютага падчас круглага стала, прысвечанага праблемам рэалізацыі піва ў Беларусі, генеральны мэнэджар кампаніі Heineken у Беларусі Аляксей Чарняеў. Спецыяліст адзначыў, што для збыту піва існуе некалькі каналаў. Аднак сетка рэстаранаў і бараў у Беларусі цалкам не развітая. Дробнарознічны гандаль у кіёсках быў развіты, але пасля забароны там продажу піва беларуская піўная прамысловасць страціла да 30% агульнай рэалізацыі прадукту.

Па словах Чарняева, якія перадае БелаПАН, піўная галіна можа кампенсаваць гэтыя страты хуткім часам, толькі адмяніўшы забарону на гандаль півам у шапіках.

Ён таксама сумняецца, што ўзмацненне адказнасці за распіццё піва ў грамадскіх месцах дасць станоўчы вынік.