За адзін дзень у Брэсцкай вобласці накіравална на лячэнне 150 алкаголікаў

Падчас дня прафілактыкі злачынстваў у сферы сямейна-бытавых зносінаў, які праходзіў на тэрыторыі Брэсцкай вобласці 16 ліпеня, на прымусовае лячэнне было накіравана больш за 150 алкаголікаў. 37 з іх трапілі ў Лячэбна-працоўныя прафілакторыі (ЛПП). Адмыслова створаныя рэйдавыя групы накіроўвалі ў наркалагічныя дыспансеры асобаў, якія злоўжываюць спіртнымі напоямі і сістэматычна парушаюць закон нападпітку. Больш за палова судовых паседжанняў па разглядзе матэрыялаў аб ізаляцыі такіх асобаў адбылася ў вёсках.

Больш за 30 чалавек прыцягнута да адказнасці за вытворчасць самагону. Падчас рэйдаў канфіскавана каля 1000 літраў самагонкі і брагі і больш за 400 літраў спіртазмяшчальнай вадкасці.

Акрамя таго, распачата 12 крымінальных спраў па прэвентыўных артыкулах Крымінальнага кодэкса (катаванне, пагроза забойствам), паведамляе
інфармагенцтва БелаПАН.