За Беларуссю сёння з паветра назіраюць нарвежскія інспектары
Група нарвежскіх інспектараў сёння назірае з паветра за Беларуссю і Расіяй. Гэта робіцца ў рамках міжнароднай Дамовы па адкрытым небе. Паведамляецца, што на шведскім самалёце, на якім будуць ляцець
нарвежцы, будзе ўсталяваная спецыяльная апаратура назірання. Паводле
інфармацыі РИА "Новости", сёлета гэта ўжо трэці такі палёт над
тэрыторыяй Беларусі.
Адзначым, што Дамова па адкрытым небе была падпісаная ў сакавіку 1992 года, яе практычнае выкананне пачалося шэсць гадоў таму. На сённяшні дзень удзельнікамі дамовы з'яўляюцца 34 дзяржавы Еўропы і Паўночнай Амерыкі.