За кошт бюджэту зробяць кітайскія прышчэпкі, еўрапейскія ж - за грошы
Платная вакцынацыя супраць грыпу пачалася ў Мінску, паведамляе БЕЛТА. Платную прышчэпку можна зрабіць у паліклініках горада, гарадскім цэнтры вакцынапрафілактыкі, некаторых медыка-санітарных частках і медцэнтрах.
За грошы медыкі выкарыстоўваюць французскія вакцыны
"Ваксігрыпп", расійскія "Грыппол Плюс" і нямецкія "Флюарыкс" коштам
25-60 тысяч рублёў. Па адзнаках медыкаў, платную вакцынацыю сёлета ў Мінску
пройдуць каля 160 тысяч чалавек.
За сродкі бюджэту ў Мінску запланавана вакцынаваць 210 тысяч чалавек. Для бясплатнай імунізацыі будзе ўжывацца кітайская вакцына "Флюваксін".
Па прагнозах спецыялістаў, эпідэмія грыпу пачнецца ў Мінску ў традыцыйныя тэрміны - у студзені-лютым.