За крадзеж сабакі жыхару Мінску пагражае да трох гадоў пазбаўлення волi

Да трох гадоў пазбаўлення волi можа атрымаць 35-гадовы мiнчуку, якi ўкраў сабаку рэдкай пароды каля дзвярэй крамы на праспекце Незалежнасцi ў беларускай сталіцы. Аб прапажы чатырохногага сябра ў дзяжурную часць Савецкага РУУС паведамiў 27-гадовы мужчына. Паводле слоў пацярпелага, ён прывязаў сабаку каля ўваходу ў гандлёвую ўстанову i пайшоў туды па пакупкi, а калi вярнуўся, выявiў прапажу.

Мiлiцыянеры спрацавалi аператыўна i праз 40 хвiлiн затрымалi падазронага. Высветлiлася, што злодзей ужо быў раней асуджаны за крадзеж. Ён прызнаўся, што хацеў утаргаваць за жывёлiну значную суму, паведамляе агенцтва "Мінск-навіны".