За махінацыі асуджаныя бухгалтарка і намесніца дырэктара гасцініцы "Еўропа"

Бухгалтарка і намесніца дырэктара гасцініцы "Еўропа" асуджаныя на пяць гадоў пазбаўлення волі ўмоўна з канфіскацыяй маёмасці. Яны незаконна зараблялі на арганізацыі "ценявых" банкетаў. Як паведамляе тэлеканал СТВ, свае махінацыі жанчыны здзяйснялі з дапамогай камп'ютарнай сістэмы бухгалтарскага ўліку, куды ўносілі няпоўнае меню кліентаў. А некаторыя банкеты ўвогуле знікалі з базы дадзеных, бо аплачваўся падроблены рахунак. Агулам было скрадзена больш за 20 мільёнаў рублёў.