За мінулы год міліцыя канфіскавала 400 кг наркотыкаў

Пра гэта 4 сакавіка паведаміў начальнік ўпраўлення па наркакантролі МУС Аляксандр Гаўрылаў.

Гаўрылаў: "У сферы наркакантролю было выяўлена больш за 4500 злачынстваў. Усталявана 2900 асобаў, датычных да гандлю наркотыкамі. У рэспубліцы выяўлена 123 наркапрытоны. Палова з іх была выяўлена на тэрыторыі Мінску. Агулам летась з незаконнага абарачэня органамі ўнутраных спраў было канфіскавана каля 400 кілаграм наркатычных сродкаў".