За пагрозу забойства жыхар Нясвіжа сеў у турму на паўгода

Тэлефанаваў ён дазнаваўцу ў Брэст звычайна па вечарах і нападпітку. Мужчына лічыў міліцянта вінаватым у тым, што той расследаваў крымінальную справу за хуліганства. У выніку несвіжанін пазалетась быў асуджаны.

На цяперашнім судзе зламыснік прызнаў сваю віну і пакаяўся. Таму і атрымаў такі малы тэрмін.