За пуцёўку ў Пекін беларускія баскетбалісткі згуляюць Тайванем і Кубай

Сёння ў іспанскай сталіцы прайшло лёсаванне алімпійскага кваліфікацыйнага турніру па баскетболе сярод жанчын. У выніку 12 каманд былі размеркаваныя на 4 групы:

Група А. Сенегал, Японія, Латвія

Група В. Ангола, Аргентына, Чэхія

Група С. Фіджы, Бразілія, Іспанія

Група D. Тайвань, Куба, Беларусь

У турніры, які прыме іспанская сталіца з 9 па 15 чэрвеня, выступіць 12 зборных. Удзельнікі, размеркаваныя на чатыры падгрупы. Падчас стартавага этапу спаборніцтва вызначыцца па адной найгоршай камандзе.

Далей крыжаваным метадам (лепшая каманда трыа памераецца сіламі з віцэ-пераможцам сумежнай групы) утворацца чвэрцьфінальныя пары, пераможцы якіх аўтаматычна становяцца ўдзельнікамі Алімпіяды. Астатнія выступяць у суцяшальным турніры, дзе па сістэме плэй-офф паспрабуюць атрымаць дадатковую пуцёўку на гульні.

“Прэсбол”