За “п’яную язду” завялі крымінальныя справы на сотні кіроўцаў

На сотні кіроўцаў завялі крымінальныя справы за “п’яную язду” ў Брэсцкай вобласці. Пра гэта Еўрарадыё паведамілі ў аддзеле агітацыі і прапаганды Брэсцкай абласной Дзяржаўтаінспекцыі. Кіраўнік аддзела капітан Наталля Сахарчук патлумачыла:

"З пачатку гэтага года за рулём у нецвярозым стане затрымана па Брэсцкай вобласці 3332 кіроўцы. Больш за 350 вадзіцеляў папаліся паўторна, а гэта непазбежна абазначае прыцягненне да крымінальнай адказнасці".

Паводле інфармацыі супрацоўнікаў ДАІ, п’янства за рулём — гэта адна з самых распаўсюджаных прычын дарожна-транспартных здарэнняў, па частаце яна саступае толькі перавышэнню хуткасці.