За выхад у фінал чэмпіянату Еўропы па футболе маладзёжка атрымала 120 000 еўра
За выхад у фінальную частку чэмпіянату Еўропы 2011 года маладзёжная зборная па футболе атрымала 120 тысяч еўра, паведаміў старшыня Беларускай федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас на прэс-канферэнцыі 29 лістапада, перадае БелаПАН.
100 тысяч еўра атрымала і нацыянальная каманда, якая паспяхова правяла восеньскі адрэзак кваліфікацыі Еўра-2012.
Паводле слоў Нявыгласа, калі задача на год не выконваецца, сума прэміяльных зніжаецца ўдвая. За перамогу ў адборачным матчы гулец атрымлівае 3 000 еўра.