За вылучэнне Ўладзіміра Някляева сабралі больш за сто тысяч подпісаў

Ініцыятыўная група Ўладзіміра Някляева сабрала больш як 100 тысяч подпісаў за яго вылучэнне кандыдатам у прэзідэнты пра гэта Еўрарадыё паведаміла яго прэс-сакратар Юлія Рымашэўская.
Рымашэўская: "Калі мы апошні раз называлі журналістам лічбу ў 71 тысячу, гэтая лічба мела на ўвазе подпісы, сабраныя "ад кватэры да кватэры". А сёння ўначы мы падлічылі ўсе вынікі збору подпісаў улучна з пікетамі па ўсёй краіне і атрымалі лічбу 101 312".

Каманда Някляева кажа, што гэтыя подпісы прайшлі першасную юрыдычную праверку, але да здачы ў Цэнтравыбаркам іх будуць правяраць дадаткова. Збіраць подпісы за прэтэндэнта ініцыятыўная група будзе да апошняга дня.