Загінулых на пажары выратавальнікаў пахаваюць 13 траўня на Кальварыі

Пахаванне загінулых выратавальнікаў адбудзецца 13 траўня. Іх пахаваюць у Мінску на Кальварыйскіх могілках.
Таксама заўтра, як інфармуе БЕЛТА, у будынку Мінскага гарадскога ўпраўлення МНС адбудзецца грамадзянская паніхіда, дзе з загінулымі змогуць развітацца іх калегі, сваякі і сябры.

Нагадаем, чатыры выратавальнікі загінулі 11 траўня падчас ліквідацыі пажару на Мінскім заводзе вылічальнай тэхнікі. Гэта старшы сяржант унутранай службы Вадзім Лесік, капітан унутранай службы Дзмітры Лоўдар, старшына ўнутранай службы Андрэй Мухін, старшы сяржант унутранай службы Юры Сысой.