Заіка: Замест пошуку новых пастаўшчыкоў лепш купляць звадкаваны газ
Эканаміст Леанід Заіка лічыць неактуальнай стратэгію пошуку беларускім урадам альтэрнатыўных пастаўшчыкоў газу. Нагадаем, Савет Міністраў зацвердзіў Стратэгію развіцця энэргетычнага патэнцыялу Беларусі да 2020 года. У гэты тэрмін неабходна знайсці альтэрнатыўныя крыніцы пастаўкі газу ў краіну. Заіка мяркуе, што трэба мяняць размеркаванне “блакітнага паліва” ўнутры краіны.
Леанід Заіка: “У нас дурная сістэма энэргазабеспячэння: вялікія энэргастанцыі, цеплавыя энэргастанцыі і вялізныя трубы. 49% цяпла ад гэтых вялікіх станцый губляецца пры транспартаванні цяпла ад ЦЭЦ-1, ЦЭЦ-2 да кватэры грамадзяніна Сідарава. Калі ў кожнага з нас будзе стаяць індывідуальны газавы кацёл, то цяпла мы будзем спажываць менш. У нас адпадзе такая з’ява: “Калі ўключаць цяпло?” Гэта савецкая дурнота, ад якой трэба адыходзіць”.
Апрача гэтага Леанід Заіка кажа пра неабходнасць пераходу на звадкаваны газ. На сусветным рынку ён каштуе даволі танна: каля 150 долараў за тысячу кубаметраў, а за расійскі прыродны газ Беларусь на пачатку гэтага года плаціла 187 долараў. Дарэчы, звадкаваны газ можна перавозіць ў цыстэрнах і спажываць парцыённа.